Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/gapeev/data/www/gapeev.brest.by/2z/core.php on line 143

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/gapeev/data/www/gapeev.brest.by/2z/includes/news.php on line 83

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/gapeev/data/www/gapeev.brest.by/2z/includes/news.php on line 155

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/gapeev/data/www/gapeev.brest.by/2z/includes/news.php on line 476
Беларуская проза : Водгукі чужыя пра маё : Урокі нябёснага малявання
     
    Беларуская сучасная літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
   
  Галоўная Рublish Пра сябе    
     
 
Пошук
 
Беларуская проза
 
Тое-сёе...
 
Апошнія запісы
 
Просто записки
 
Апошнія каментарыі
 
Урокі нябёснага малявання

Анатоль Трафімчык


("Верасень", №11, 2014 год)



Гапееў В.М. Я размалюю для цябе неба: аповесць, п’еса, апавяданні: Рэальнасць, містыка, фантастыка / Валеры Гапееў. – Мінск: Маст. літ., 2013. – 222 с.

За апошняе дзесяцігоддзе Валеры Гапееў ярка і ўпэўнена заявіў пра сябе. Прычым зрабіў гэта на ніве, шчыраваць на якой адважваюцца адзінкі, – у літаратуры, адрасаванай перадусім падлеткавай і юнацкай аўдыторыі. Творчы “подзвіг” пісьменніка заключаецца яшчэ і ў тым, што ён жыхар шараговага раённага цэнтра – Івацэвічы. А прабіцца ў рэспубліканскі друк, да таго ж нашага вядучага выдавецтва, лягчэй, безумоўна, жывучы ў сталіцы.
Хіба найбольш гучным творам В. Гапеева стала аповесць “Урокі бяспечнага сэксу”. Няглядзячы на тое, што яна была ў асноўным добра прынята, знайшліся і скептыкі. Так, берасцеец Сяргей Грышкевіч асабліва вострую крытыку скіраваў на дыялогі маладых персанажаў. Героі атрымліваюцца нібыта празмерна выхаваныя . Думаецца, аднак, што крытык даволі суб’ектыўна і аднабока падыходзіць да “падлеткавай” літаратуры, жадаючы, каб яна “насялялася” вобразамі пераважна з кепскімі якасцямі. Ці не атрымаецца тады літаратуры імаралізму? Да таго ж праўда жыцця – вельмі шырокая (прынамсі шырэйшая за прапанаваную С. Грышкевічам), і ў ёй знаходзіць немалое месца і такая моладзь, якая цвёрда стаіць на глебе маралі. Тым больш што В. Гапееў не імкнецца да ідэалізацыі сваіх маладых герояў – яны паўстаюць са сваімі недахопамі і слабасцямі.
Менавіта такім з’яўляецца пратаганіст першага твора з новай кнігі пісьменніка. Кароткая аповесць “Ксюхіна поле” – гэта хутчэй апавяданне. З дзвюх сюжэтных ліній, якія дапамаглі б узбіцца твору на больш буйны фармат, адна – пытанне пра бацькоўства галоўнага героя Сяргея – становіцца толькі “падпоркай” для раскрыцця разгортвання яго стасункаў з дзяўчынай, імя якой вынесена ў загаловак.

Самога Сяргея Аўтар пастараўся зрабіць, калі можна так сказаць, усярэдненым: хлапец далёкі да тых, з каго варта браць прыклад, разам з тым і да шэрагу “прапашчых” яго не прылічыць. Жыццё прымушае юнака, які яшчэ не скончыў школу (застаецца адзін клас), думаць. Перадусім сямейнае жыццё: бацька не лічыць Сяргея сваім сынам з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі ў адносінах. Вымушаны раней за сваіх пагодкаў прымаць сур’ёзныя рашэнні Сяргей уцякае жыць да бабулі ў прыгарадную вёску. Там ён сутыкаецца са светам яшчэ горшым, чым той, у якім жыў юнак: “І раптам перад ім адкрыўся невядомы яму раней бок чалавечага жыцця, вычварны, нечаканы ў сваёй агіднасці, проста неверагодны, каб быць сапраўдным” (с. 15). Адбылося так пры сустрэчы з Ксюхай – выхавацелькай інтэрната “для дэбілаў і псіхаў”. Для яе ў той жа час свой кантэкст прывычны, пра існаванне іншага яна не здагадваецца. У прыватнасці абавязковым для выканання ў ім з’яўляецца правіла расплачвацца: “можна ў рабы запісацца, з пасылкі разлічыцца” (с. 13). Ксюха не грэбуе расплаты “натураю”: “Ты ж мяне ціскаць будзеш тады, як усю <рыбу> пасмажыш?” (с. 12), – будзённа пытае дзяўчына ў Сяргея пасля пачастунку. Па-за інтэрнатам яна таксама не мае магчымасці зазірнуць у іншы жыццёвы ці хаця б жыцейскі фармат, бо канікулы праводзіць у цёткі, якая арганізавала прытон для наркаманаў.

“От жа скажы, якая моцная рэч – параўнанне. Дзень таму, ды што дзень – гадзіну таму, калі скрэб рыбу і ўспамінаў, як піў тут бацька са сваімі сябрукамі, Сяргея гняла думка: чаму бацькі яго аднакласнікаў гатуюць шашлыкі з сынамі для ўсёй сям’і? У чым ён вінаваты, што бацька не прызнае яго за свайго сына? Лёгка з такім жыць? І вось прыйшла Ксюха. Тут выявілася, што чорны колер мае градацыі: больш чорны, менш чорны…” (с. 15), – гэта ўжо словы Аўтара, але развагі героя.

Такім чынам, перад 16-гадовым Сяргеем узнікаюць дзве сур’ёзнейшыя жыццёвыя задачы: высветліць бацькоўства і наладзіць дружбу з Ксюхаю, разам з тым не ўцягнуўшыся ў спажыванне канопляў. Аўтар, дэманструючы працэс вырашэння праблем галоўным героем, не дае канчатковага завяршэння гэтых сюжэтных ліній. Аднак здзейснены Сяргеем учынак – знішчэнне таемнай плантацыі канопляў – указвае, які выбар у канчатковым выніку робіць герой пасля глыбокіх роздумаў і перажыванняў. Канешне, такі крок не ацаніла б Ксюха. Хоць у многім якраз дзеля яе хлопец пайшоў на рызыку. Ці ўдалося вырваць дзяўчыну з асацыяльнага кантэксту, чытач не даведаецца. Але можна не сумнявацца, што галоўны герой як найлепей (прынамсі для свайго ўзросту) засвойвае ўрокі жыцця:
“Сяргей не ведаў, што ў жыцці галоўнае. Але гэтае пытанне яго не турбавала. Няхай галоўнае застаецца невядомым. Куды важней ведаць, што з’яўляецца другасным. Тады шлях відней…” (с. 65).

Тым не менш у аспекце сюжэтнасці твор бачыцца недапрацаваным. Так, чытач не даведаецца, хто ж насамрэч бацька галоўнага героя. А гэта лінія пачыналася несумненна цікава… Ды найбольш турбуе будучыня Ксюхі, – яна ж таксама ў аповесці не апошні персанаж. Калі далейшае жыццё Сяргея – прынамсі ў светапоглядным падмурку – збольшага зразумелае, дык наконт Ксюхі няясна зусім. Не сказаць, каб аўтар не даў адказу па гэтым пытанні. Аднак далей намёку на аптымістычнае развіццё справа не пайшла. А хацелася б канкрэтыкі: які жыццёвы шлях чакае Ксюху? Былі б героі старэйшымі, замоўчаны эпілог лёгка прадугадваўся б і змяшчаўся б у трывіяльную формулу – “усё будзе добра, і яны пажэняцца”. Але да “неабходнага” ўзросту ім далёка, як мінімум два гады, за якія дзяўчыну балота прытону безнадзейна і канчаткова засмактала б. Якіх-небудзь яшчэ варыянтаў ні Аўтар, ні наша фантазія не вымалёўвае. І ў гэтым – істотны недахоп мастака.

Іншыя апавяданні В. Гапеева ў разглядаемай кнізе, па-першае, нечакана “дарослыя” (хоць, несумненна, цікавасць выклічуць і ў моладзі), а па-другое, не рэалістычнага плану:
- амаль фантастыка,
- віртуальная рэальнасць,
- містычная рэальнасць,
- магчымая рэальнасць,
- амаль рэальнасць,
- амаль казка.

Такія жанравыя азначэнні дае кожнаму твору сам Аўтар. Хоць у класічным літаратуразнаўстве знайшліся б і агульнапрынятыя дэфініцыі. Зрэшты, не гэта важнае. Галоўнае, што творы не праходзяць міма ні галавы, ні сэрца: выклікаючы эмпатыю (а гэта ці не галоўнае для мастацтва), яны ўрэзваюцца ў памяць.

Так, “Вартаўнік, альбо Колцы Одры” апавядае пра тое, што можа зрабіць чалавек у імя кахання: спярша дасягнуць неверагоднага навуковага адкрыцця (фактычна машыны часу), а затым пакінуць усё – і перабрацца да каханай (яе вобразам стала вядомая актрыса Одры Хэпбёрн, 1929 – 1993; героі жылі на два з паловаю стагоддзі пазней за яе). Разам з тым Аўтар апявае і натуральнасць прыгажосці і прыгажосць натуральнасці: рэч у тым, што сучасніцы герояў “яшчэ да 15 гадоў мадэлявалі свае пысачкі, бюсты, тулавы, ногі, рукі, валасы, пазногці, вушы, словам – усё. Ідзеш вуліцаю – і раптам ловіш сябе на думцы, што ідзеш па велізарнай краме сярод шпацыруючых вялікіх лялек” (с. 124). Ці не да працытавай карціны няўхільна і мэтанакіравана блізіцца ўжо наша з вамі пакаленне? Вось вынік такой “эвалюцыі” і малюецца В. Гапеевым – не столькі як прадказанне, колькі як папярэджанне. (Чым не навуковая фантастыка?) Прычым адначасна прапануецца і альтэрнатыва – Одры, з-за якой не шкода і сябе і якой не варты, такім чынам, цэлы акаляючы герояў свет штучнай жаночай прыгажосці:

“І з ракі выходзіла жанчына. Одры Хэпбёрн.
Па яе вільготнай скуры, якая нагадвала паверхню няспелага персіка, абмінаючы акуратныя, ледзь апушчаныя ўніз жывыя грудзі, збягалі кропелькі вады. Мяккі круглявы жывот. Нязвыкла было бачыць вялікі цёмны трыкутнік густых кучаравых валасоў унізе жывата – у тыя часы не было ў правілах у жанчын пазбаўляцца цалкам там валасоў. Не сучасныя – недасканалыя паводле формы, але дзівосныя сцёгны. Маленькія, амаль дзіцячыя ступні ног.
У мяне перахапіла дыханне” (с.129).

З кола прапануемых у кнізе апавяданняў таксама хацелася б выдзеліць “віртуальную рэальнасць” “Game begins!” і “амаль рэальнасць” “Аўтобус”. Мастацкасці гэтых твораў не перашкодзіла пэўная мараль, якая з іх вынікае. У першым з названых апавяданняў галоўны герой Генка вырашае адпомсціць сябру і кампаньёну за адлучэнне ад агульнай справы – стварэння інфармацыйнага партала ў Інтэрнэце. Прычыны персанаж не хавае – адсутнасць яго жадання сур’ёзна працаваць.

Магчымасць помсты прадастаўляецца выдатная: праз віртуальны заказ Генка атрымлівае мапу свайго горада з маштабам 1 да 10 у фармаце 3D, прычым у рэжыме on-line! Але і гэта не ўсё. Карыстальнік можа не толькі разглядаць на мапе самыя патаемныя закуткі, але і звычайным маніпуляваннем клавіятуры і мышкі прыносіць шкоду ў залежнасці ад свайго жадання. Таму Генка з радасцю ўчыніў пагром у офісе нядаўняга кампаньёна. На раніцу выявілася, што падзеі віртуальнай прасторы ў яго камп’ютары сталі рэальнасцю! Гэты факт усцешыў героя пачуццём зларадства, тым больш што кампаньён, з якім Генка спецыяльна сустрэўся на другі дзень, не змяніў свайго стаўлення. У наступны вечар (а гульня ўключалася толькі ў сімвалічныя 24.00) пагром працягваўся. Генку не хвалявала, што ён пры гэтым набірае нейкія балы і яму “свеціць” павышэнне ўзроўню. Урэшце дайшло да чалавечых ахвяр. Аднак пасля гэтага, як аказалася, герой сам апынуўся ў віртуальнай і адначасова рэальнай гульні – на выжыванне. Разам з яшчэ 12, відаць, падобнымі мсціўцамі. Гэтакі сюжэт, несумненна, наганяе жудасці. Чым, па-першае, адваджвае ад падобных камп’ютарных цацак са здзяйсненнем забойстваў, па-другое, прымушае ставіцца да людзей паводле біблейскай сентэнцыі не рабіць іншым таго, чаго не жадаеш для сябе.

Вышэйзгаданы “Аўтобус” уяўляе цікавасць не толькі з гледзішча закручанасці сюжэта, але і стварэння адносна шырокага кола мастацкіх характараў людзей, якія апынуліся ў грамадскім аўтобусе, падбітым падчас рэйсу маланкаю. Падарожжа, тым не менш, працягнулася. Але неўзабаве выявілася, што аўтобус едзе па зачараваным коле, якое да таго ж пераадольваецца з кожным разам за меншы прамежак часу. Спыненне, як прыйшлі да высновы, па ўсёй верагоднасці, азначае смерць. Аднак і працяг руху вядзе да ператварэння аўтобуса і прысутных там у кропку, а значыць – мае фактычна той жа вынік. З такім зыходам ніхто, акрамя хіба дакторкі, не згодны. У кожнага свае прычыны. Разам з тым – а гэта, бадай, рыхтык экзістэнцыялісцкая сітуацыя! – кожны з пасажыраў выявіў сваю сапраўдную сутнасць. Так, жонка пачала вінаваціць мужа ў тым, што ён сапсаваў ёй жыццё. На гэта ён адказаў, што ні жонка, ні цешча яго не лічылі “за чалавека, не кажучы ўжо пра мужчыну”, і прызнаўся ў існаванні яшчэ адной сям’і (с. 177-178). Спакой дакторкі абумоўлены таксама пэўнымі прычынамі: “Я ўдзячная Богу, што два дні таму мама памерла ў мяне на руках, і яе пахавала. Дачка замужам, сын заканчвае ўніверсітэт. Муж – чалавек самастойны. Шкада, што яны будуць гараваць па мне. А так… Я зрабіла свае справы так, нібыта была гатовая памерці ў любы дзень” (с. 178). Адносна спакойная і пара закаханых, бо “цяпер можам пачаць цалавацца – і будзем цалавацца вечна…” (с. 179). Але былі і такія, якім пазарэз патрэбна было выжыць. Яны рашаюцца на адчайны крок – выйсці з аўтобуса на хаду (хоць хуткасць ужо была набрана неверагодная). Ініцыятарам такога кроку з абсалютна невядомымі наступствамі стала жанчына, якая сабрала грошы на аперацыю сваёй хворай малалетняй дачкі, але яны не будуць дастаўлены па прызначэнні пры трагічным зыходзе, бо, акрамя яе, ніхто не ведае ключоў для электроннага пераводу. Логіка ініцыятывы простая – горш не будзе. Як і можна было чакаць, той крок стаўся выратавальным. Такім чынам, вярнуліся да жыцця яшчэ два пасажыры: падлетак, які меў паралізаваныя ногі, але ў аўтобусе пачаў хадзіць, і пісьменнік, які напісаў твор свайго жыцця і мог загінуць разам з ім. Высновы з гэтага апавядання простыя, як у казцы пра мышку, якая, трапіўшы ў малако, не пагадзілася з сітуацыяй (у адрозненне ад яшчэ адной сваёй супляменніцы) і, узбіўшы рэчыва на масла, такі выкараскалася. Можна меркаваць, што гэтым апавяданнем Аўтар вылучае і свае каштоўнасныя прыярытэты, сярод якіх побач з аксіялагічнымі вяршынямі паводле Ф. Дастоеўскага знаходзіцца месца і прыгожаму пісьменству.

Найлепшым жа творам кнігі, безумоўна, з’яўляецца апошняе апавяданне, якое і дало назву выданню, – “Я размалюю для цябе неба”. Фармат класічнай антыўтопіі, як аказваецца, не вычарпаны і па-ранейшаму прыносіць плён “інжынерам чалавечых душ” (І. Сталін). В. Гапееў у чарговы раз даказвае, што любы таталітарызм, узурпаванасць улады – гэта з’явы часовыя, гістарычна непрацяглыя. Чалавечая памяць захоўваецца. А пачуцці – самае галоўнае з якіх каханне – невыкараняльныя. Як нярэдка бывае ў творах падобных жанраў, шлях да перамен пракладаецца маладым пакаленнем. Так і ў апавяданні В. Гапеева рэвалюцыянерам становіцца разумны і перспектыўны выпускнік школы Яўген. І магчыма, у яго іншадумства не развілося б да рэвалюцыйнай мяжы, каб яму аддалі ў жонкі (а будучыню людзей вызначала сістэма) каханую дзяўчыну. Сімптаматычна, што Аўтар не пазбегнуў відавочных паралелей з актуаліямі. Нават праблеме мовы і гістарычнай памяці знайшоў месца – прычым на айчынны капыл: “Некалі даўно-даўно ў нас была іншая мова. На той мове размаўлялі яшчэ задоўга да Цемры. Праўда, яе імкліва пачалі забываць, бо лічылі непатрэбнай – ставала другой мовы, якая здавалася ўсім зручнай і сучаснай. На старой мове адно запісвалі розныя гісторыі… Вясёлыя гісторыі… Разумныя гісторыі… Добрыя… Калі наступіла Цемра, сярод нас былі яшчэ тыя, хто ведаў гэтую мову. Але тут, пад Купалам, яна стала наагул непатрэбнай. І нават шкоднай. <…> Мы павінныя былі забыцца на гісторыі. І забыліся. І на мову забыліся – навошта яна?” – аднойчы прызнаўся настаўнік Яўгена, колішні навуковец, адлучаны ад даследаванняў, як можна здагадвацца, за непаслухмянасць пошукаў (с. 200).

Адзіная п’еса “Сертыфікат” у кнізе размешчана пасля першага твора, адрасаванага, як вышэй казалася, падлеткава-юнацкай аўдыторыі. У жанравым азначэнні п’еса і названа школьнай. На авансцэне В. Гапеева – старшакласнікі.
Законы драматургіі – у параўнанні з той жа эпічнай прозай – больш складаныя пры вывядзенні мастацкіх характараў. Звычайна яны раскрываюцца ў дзеянні. Аднак В. Гапееў цалкам апраўдана не грэбуе і ўказаннем неабходных псіхалагічных рыс ад самага пачатку твора – з пералічэння дзейных асоб, вытрымліваючы адпаведныя паводзіны персанажаў па ходзе дзейства. Думаецца, яму гэта ўдаецца.

Аўтар выводзіць не паасобныя характары, а цэлую галерэю. Прынамсі даволі цэласна выпісаны кожны з членаў школьнай каманды, якая прайшла фінал раённага турніру па брэйн-рынгу. Усе яны вельмі розныя людзі. Але стрыжань сумлення, калі хочаце, кантаўскі маральны імператыў – у сітуацыі, калі трэба або аддаць перавагу прынцыпу, або спакусіцца на матэрыяльную ўзнагароду – абгрунтоўвае аднолькавы адказ усіх удзельнікаў каманды на пастаўленае жыццём пытанне. Але той адказ у кожнага меў сваё рашэнне – якраз адпаведна характару кожнага. Паводле законаў драматургіі, “самое понятие литературного характера предполагает определенное единство поступка и его внутренней мотивировки” . І ў п’есе В. Гапеева гэты тэзіс героі ўвасабляюць надзвычай выверана. Да адзінадушнага адказу ім было прыйсці нялёгка. Тым больш што, як трапна выразіўся яшчэ ў 1821 г. адзін з піянераў рускага літаратуразнаўства М. Асталопаў, “характер есть врожденное расположение действовать таким, а не другим образом… характер не иное что есть, как страсть, управляющая беспрестанно и умом и сердцем” .

Дылема, якая паўстала перад старшакласнікамі, наступная. Адзін бізнесмен прапануе ім прайграць (бо хоча зрабіць падарунак дачцэ, якая выступае ў камандзе сапернікаў). Узамен – кожны атрымлівае грошы, да таго ж немалую дапамогу мае атрымаць школа. Апошняе абяцанне гарантавана сертыфікатам, што ўступіў бы ў сілу на наступны дзень пасля пройгрышу. Такім чынам бок бізнесмена заняла і дырэктар школы. Бізнесмен так расставіў цянёты, што, здавалася б, жаданы вынік ім будзе дасягнуты.

Але раптоўна сертыфікат знікае. Пад падазрэнне трапляюць, канечне, гульцы каманды, тым больш што яны ў штыкі ўспрынялі прапанову “аб продажы д’яблу шасці душ 11-класнікаў і дзвюх дарослых, жаночых” (словы весялуна Лёшыка, с. 91). Дырэктар катэгарычна патрабуе вярнуць дакумент. І тут наступае самае цікавае. Спачатку капітан Ірына прызнаецца ў крадзяжы. Затым лірык Ромка кажа тое самае. І гэтак далей. У кожнага свая матывацыя, якая і “ўскрывае” індывідуальнасць натуры герояў. В. Гапееў ілюстратыўна прадэманстраваў адпаведнасць палажэнню вядомага тэарэтыка літаратуры А. Анікста, што “конфликт по самой своей природе требует определенности характера, поступки и речи должны выражать достаточно ясно направленность воли и страсти героя” .

Развязка наступае нечакана. Аказваецца, сертыфікат сцягнула ўнучка дырэктара і зрабіла самалёцік. Пасля гарачых спрэчак дакумент знаходзіцца. Гэта ўражвае ўсіх. А найбольш – якраз дырэктара, якая яшчэ колькі хвілін таму “выбівала” ў сваіх вучняў сертыфікат:
Вольга Фёдараўна (павольна, абвёўшы позіркам усіх). Цяпер я ведаю, што вас не купіць ні воранаў, ні сарокін, ні гусеў… (Спакойна, без эмоцый дзярэ сертыфікат адзін, другі і трэці раз.) (с. 121).

Такім чынам, п’еса атрымалася не толькі ідэйна, выхаваўча правільнай, але і па-мастацку выверанай. Магчыма, якраз такая рэалізацыя задумы ідзе і на пэўную шкоду твору. Таму што пры ўсёй удаласці яго застаецца асадак рамесніцкага падыходу без душэўнай пакліканасці творцы.

У цэлым большасць твораў новай кнігі В. Гапеева пакідаюць уражанне калі не déjà vu, дык адназначна матэрыялу знаёмага. М. Весялуха ў сваім кароткім водгуку на гэту ж кнігу нават ставіць пытанне, скіроўваючы яго перадусім самому пісьменніку, наступным чынам: “Дык, можа, недарэмна за Валерыем Гапеевым замацаваўся імідж аўтара выдатных твораў для падлеткаў і зусім няварта спяшацца разбураць гэты вобраз?” Але пагадзіцеся, у наш век прыгожае пісьменства рэдка абыходзіцца без параўнанняў і паралелей, сугучнасці і нават паўтораў з падобнымі ці па форме, ці па змесце ранейшымі вынікамі мастацтва слова. Таму важна іншае – што літаратура (на беларускай мове і ў Беларусі) плённа развіваецца. Пішуцца новыя кнігі. Шэрагі літаратараў папаўняюцца новымі аўтарамі. Распрацоўваюцца згодна з новым сацыяльным кантэкстам тэмы. Тым больш радуе, што добрымі аўтарамі, як, прыкладам, В. Гапееў, багата Беларусь – кожны яе куточак.

  Каментарыяў: 8 | Праглядаў: 2331 | распечатать

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё |
  (1.04.2017 - 10:29) цитировать
 
 
  заработать в интернете пошаговая инструкция http://khudyanis.ru/sitemap.html быстрый способ заработка в интернете без вложений
 
 
 
  (4.04.2017 - 14:52) цитировать
 
 
  частное порно видео девочек http://glazhiri.ru смотреть бесплатно видео уроки порно
 
 
 
  (5.04.2017 - 15:32) цитировать
 
 
  сколько зарабатывают в сочи http://eyserezh.ru/Zakrytyi-forum-po-zarabotku-v-i nternete-Vy-mojete-posmotret-prikol-besplatno-i-be z-registracii-Smeshno-pravda.html сколько зарабатывают в челябинске
 
 
 
  (10.04.2017 - 10:36) цитировать
 
 
  как зарабатывать 1000 рублей в день http://gryubesi.ru/Zarabotat-500-v-den-Smotrim-vme ste-rolik-onlain-besplatno-Veselo-ved-tak.html анастасия некрасова заработок в интернете отзывы
 
 
 
  (11.04.2017 - 06:54) цитировать
 
 
  сколько зарабатывает инженер в русале http://hmotovua.ru/Boris-berezovskii-kak-zarabotat -Smotrite-videorolik-besplatno-Ochen-smeshno.html игры где можно заработать деньги
 
 
 
  (16.04.2017 - 12:53) цитировать
 
 
  сколько зарабатывают трактористы в беларуси http://emkanunf.ru/Kak-umet-zarabatyvat-dengi-Smot rite-pryamo-seichas-videoprikol-besplatno-Ochen-sm eshno-ved-tak.html бесплатная программа для заработка 3 евро в день
 
 
 
  (18.04.2017 - 20:24) цитировать
 
 
  хочу заработать миллиард быстро http://imalybaz.ru/Nadejnye-saity-dlya-zarabotka-b itkoin-2017-Smotrim-video-absolyutno-besplatno-Och en-prikolno-ved-tak.html заработок на памм счетах 2016
 
 
 
  (22.04.2017 - 07:13) цитировать
 
 
  реальный заработок в интернете видео <a href="http://khyurlikhu.ru/zarabotok-v-intern ete-5-v-den.html">Заработок в интернете 5 в день</a> автоматический заработок в интернете без вложений 2016
 
 
 
 
       
 
Copyright © 2007-2008
Беларуская проза
Ремонт окон в Минске