Warning: Illegal string offset 'name' in /var/www/gapeev/data/www/gapeev.brest.by/2z/core.php on line 143

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/gapeev/data/www/gapeev.brest.by/2z/includes/news.php on line 83

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/gapeev/data/www/gapeev.brest.by/2z/includes/news.php on line 155

Strict Standards: Only variables should be passed by reference in /var/www/gapeev/data/www/gapeev.brest.by/2z/includes/news.php on line 476
Беларуская проза : Водгукі чужыя пра маё : Нарадзіць цмока
     
    Беларуская сучасная літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
   
  Галоўная Рublish Пра сябе    
     
 
Пошук
 
Беларуская проза
 
Тое-сёе...
 
Апошнія запісы
 
Просто записки
 
Апошнія каментарыі
 
Нарадзіць цмока

Леанід Галубовіч, "Літаратурная Беларусь"



Валерый Гапееў прапануе пачатак рамана «Ноч Цмока». Рэч нібыта і дэтэктыўная, і займальная, і напружаная па сюжэце, а між тым, у лепшых сваіх праявах, прэтэндуе і на глыбокую філасофскую інтэрпрэтацыю. Пространь твора — правінцыйная, раённага маштабу, але прырода яго зместу — агульнанацыянальная, беларуская. Малады следчы накіраваны на службу ў мясцовую пракуратуру, дзе сёння любому пуаро працы хопіць. Але як у следчага, апроч працы, ёсць і ўласнае прыватнае жыццё, так і ў кожнага здзейсненага правапарушэння і правапарушальніка, тым больш забойцы, ёсць свае ўнутраныя карані і зачаткі біяграфічнай драмы… У Гапеева, як у сталага празаіка, адчуваецца набітасць рукі, але не яе аднастайная інерцыйнасць. Талент, памножаны на карпатлівую творчую працу, дае свае пазітыўныя вынікі. Літаратурнае майстэрства відавочнае, можна нават сказаць, што яно нязмушанае, натуральнае. Добра выпісаны рознапланавыя (ад пракурора да сялянак) вобразы і характары жанчын, як партрэтна, так і псіхалагічна, цікава і, можна сказаць, зусім нечакана для вясковага жыцця незавуаліравана ўзнікае гендарнае пытанне, больш за тое, нетрадыцыйныя ўзаемаадносіны і сэксуальныя заклапочанасці.

Стыль пісьма просты, але не спрошчаны, з запамінальнымі і чытэльна-вы- разнымі дыялогамі герояў… Аднак пры ўважлівым чытанні зрэдзьчасу натыкаешся на некаторыя нацяжкі, асабліва калі аўтару дзеля ўтрымання задуманай сюжэтнай лініі трэба амаль сілавым метадам выпростваць у патрэбным накірунку асобныя ўчынкі і саміх герояў… Хочацца прывесці маналог «камуністкі»-пенсіянеркі Сонькі, адной са сведак па справе, якую вядзе малады следчы: «От, хлопча… А хіба калі я ў партыю ўступіла, дык Зміцер перастаў ведзьмаком быць? Якая яму розніца: я парційная ці не? Ён ведзьмаком быў, ім і заставаўся. І карова мая не глядзела на мой парцейны білет, як захварэла. Лекам тым ці ёсць розніца, з чыіх рук у каравячы рот ліцца, з парцейных ці з непарцейных? Ці камуністка я, ці ў Бога веру — Богу ўсё роўна, ён быў і будзе. Так і Зміцеру: хай бы ўсё сяло парцейным стала, яго сілу які чалавек адбярэ?»
Сюжэт агулам такі: маладая, выхаваная, фізічна статная, дабрадушная і добрадзейная дваццацісямігадовая незамужняя дзяўчына Насця (як выявілася — лесбіянка), дачка таго ведзьмака Зміцера, якая працавала санітаркай раённай бальніцы, нечакана аказваецца забітай, а да таго ж — маці памерлага (непаўнавартаснага?) нованароджанага дзіцяці… Вакол гэтага, а яшчэ вакол следчага, яго асабістага жыцця ды будняў раённага маштабу і раскручваецца тугая спіраль сюжэта. У наступным нумары — заключная частка.

Цяпер пра самую важкую публікацыю нумара, а дакладней, пра завяршэнне рамана Валерыя Гапеева «Ноч Цмока», які вымагае сказаць колькі высакапарных слоў. Гэтая рэч вельмі істотная для нашай су часнай літаратуры. Гэта глыбокі, містычна-дэтэктыўны твор, у якім аўтар спрабуе спалучыць нашае мінулае нацыянальнае, у тым ліку і міфалагічнае, з сучасным глабальным павевам цывілізацыі, калі той павеў, бы скульптар, ад натуральнай глыбы-пароды спрабуе ад¬ секчы ўсю накопленую і збітую ў адно народную цэльнасць, каб пакінуць адзіную (вобраз¬ную), створаную прагматычным розумам, выяву, па сутнасці, аднатыпнае зямное людства, дзе ў канкрэтнага чалавека альбо пэўнай супольнасці ўжо не будзе ўласнай арыгінальнай (нацыянальнай) адметнасці. Таму Беларусь, якая найбольш адчувальна і відочна страчвае свой натуральны твар, патрабуе ад свайго народа ахвярнасці, дзеля выратавання ўласнай сутнасці… Што канкрэтна да рама-на, то па словах галоўнага героя (маладога раённага следчага па дзіўна-невытлумачальнай справе), «калі коратка: група апантаных ідэяй займець для краіны нацыянальнага лідэра ўзяла на ўзбраенне нейкі стары міф пра Цмока. Насця Грыцук як лесбіянка павінна была нара¬дзіць дзіця. Мінулай восенню наладзілі абрад, на якім урачыста ажанілі Яшчура — таго самага Андрэя Дылько — з Насцяй. Яна зацяжарыла.

Адначасова зацяжарвае, прычым спецыяльна, як мне прызнаўся Федарук, яго жонка. Яна, як і Насця, нарадзіла там, у Ляўдку, роды прыняла акушэрка, член іхняй групы. Дзіця Федарукоў з’явілася на свет з гідрацэфаліяй і памерла. Вам жа перадаў эксперт паперы: група крыві дзіцяці сведчыць пра тое, што яго не магла на¬ радзіць Грыцук. Сапраўднае дзіця Насці забралі Федарукі. Яны вырашылі выхоўваць яго ўпотай ад усіх, таму жонка Фе¬дарука, пакуль я з разяўленым ротам слухаў яго байкі, уцякла ў невядомым кірунку разам з дзіцем. Вось такія… казачкі». Але насамрэч гэта, браткі-бе¬ларусы, не абсурдныя літара¬турныя байкі. Таму скажу, як некалі казаў, завяршаючы свой «Сказ…» Вядзьмак Лысагорскі, «чытайце, з розумам чытайце» раман В. Гапеева «Ноч Цмока». Там ёсць над чым раздумацца — і інтэлігенту і, прабачаюся, электарату…

  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 1042 | распечатать

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё |
 
       
 
Copyright © 2007-2008
Беларуская проза
Ремонт окон в Минске